стаяць як пудзіла. Паст. Няўхв. Пра чалавека, які не працуе, не рухаецца. СПЗБ 4, 181.
як пудзіла гарохавае. Краснап. Насмешл. Пра кагосьці не вельмі сімпатычнага. Бялькевіч, 358.
як пудзіла хадзіць. Мін. Асудж. Пра неахайнага чалавека. Высл., 430.
вісець на кім як на пудзіле. Няўхв. Пра недапасаванне вопраткі да чалавека. Янк., Пар., 26.
Паведаміць пра недакладнасьць