пасінець як курыны пуп. Вілен. Насмешл. Пра замярзанне каго-н., пасіненне яго твару і рук. Sielicki, 160.
пасінець/ссінець як гусіны пуп. Маст., Лаг., Шум., Лоеў. Насмешл. Янкова, 32; СПЗБ 4, 558; ФА. Тое ж.
сіні як пуп гусіны. Насмешл. Пра чалавека, ссінелага ад холаду. Санько, 182.
сіні як пуп. Слуцк. Сержпутоўскі 1998, 289. Тое ж.
Паведаміць пра недакладнасьць