пярун
злая як пярун. Астр. Асудж. Пра вельмі злосную жанчыну. СПЗБ 4, 218.
ляпнуць як пярун у зацерку. Лід., Воран. Насмешл. Пра чалавека, які неўпапад сказаў. Сцяшковіч, 618; Даніловіч, 177.
ляснуць як пярун у зацерку. Санько, 151. Тое ж.
знікнуць як перуном спаліла каго. Шчуч., Зэльв., Пух. Пра чалавека, што імгненна знік. Даніловіч, 241; Сцяшковіч, 617; Мін.-Мал., 1970, 170.
нічога няма ў хаце - як перуном высмалена. Ушацк. Пра поўную адсутнасць маёмасці ў бядняцкай хаце. Барадулін, 117.
як перуном спаліць. 1. Смарг. Ухв. Пра чалавека, які вельмі хутка выконвае работу. 2. Шчуч., Пух. Пра імгненнае знікненне кагосьці альбо чагосьці. Даніловіч, 241; Сцяшковіч, 617; Санько, 71; ДА; Мін.-Мал., 1970, 170.
як пяруном пайшло. Капыл. Ухв. Пра работу, якая стала хутка выконвацца. ДА.

Паведаміць пра недакладнасьць