пятніца
зморшчыцца як сухая пятніца. Жарт. Няўхв. Насмешл. Пра чалавека, што вельмі зморшчыўся незадаволена. Нос., 49. ≺ Пятніца - посны дзень.
выскаліць зубы як сабака на пятніцу. Гл. сабака.
гарэць як у пятніцу. Шарк. Пра гарэнне сырых дроў. Высл., 304. ≺ Параўноўваецца з пятніцай, відаць, таму, што гэта быў посны дзень і печ палілі не на поўную сілу.
глядзець бы серэда на п'ятніцу. Гл. серада.
зморшчыцца як серада на пятніцу. Гл. серада.
знаць як сабака пятніцу. Гл. сабака.
надзьмуцца як серада на пятніцу. Гл. серада.
скрывіцца як з серады на пятніцу. Гл. серада.
скрывіцца як серада на пятніцу. Гл. серада.

Паведаміць пра недакладнасьць