п'яўка
гідкі як п'яўка. Няўхв. Пра брыдкага, гідкага чалавека. Янк., Пар., 39.
напіцца (упіцца) як п'яўка. Ваўк. п. Няўхв. Пра моцна п'янага чалавека. Federowski, 230; Янк., Пар., 175.
смактаць як п'яўка кроў. 1. Пра чалавека, які нешта прагна п'е. 2. Асудж. Пра чалавека, які здзекуецца з іншага, выціскае з яго жыццёвыя сілы. Янк., 428.
шчыры як п'яўка. Іран. Пра некага небяспечнага эгаістычнага чалавека. Янк., 442.
як п'яўка ўпіліцца. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які прыстаў неадчэпна. Federowski, 321.

Паведаміць пра недакладнасьць