ражка
галава як ражка. Слон., Драг., Жытк. Пра вялікую галаву кагосьці. Высл., 302; Нар. лекс., 222; ТС 1, 212.
гразны як свіная ражка. Івац. Няўхв. Пра бруднага, неахайнага чалавека. ЗЗайкі. ≺ Ражка - драўляная пасудзіна ў выглядзе цэбрыка з ручкай.
сам як мурашка, галава як ражка. Гл. мурашка.

Паведаміць пра недакладнасьць