рак
вешчавацца як рак у гаршку. Лаг. Насмешл. Пра дарэмныя выказванні, намаганні некага. ФА.
вышыкацца (вышаптацца) як рак (у торбе). Ваўк. п. Насмешл. Пра людзей, што ўволю нашапталіся, нагаварыліся. Federowski, 345. ≺ Вышыкацца - шаптацца, шушукаць.
злітавацца як рак над жабаю [узяў ды й очы выдраў]. Слон. п. Іран. Пра злосную расправу над некім. Federowski, 373.
іці як рак пад зонцікам. Мсцісл. Насмешл. Пра некага абсалютна недарэчнага. Юрчанка, 195.
краснець як рак. Мсцісл. Пра пачырванелы твар каго-н. Высл., 336.
лазіць як рак. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які лезе туды, куды яму не трэба. Federowski, 170.
облезлы ек рак. Стол. Здзекл. Пра знешні выгляд недагледжанага, запушчанага чалавека. ТС 4, 282.
паўзці як рак у градзе. Кругл. Насмешл. Пра павольнае нязграбнае перамяшчэнне. ДА.
повзты як рак по пэску. Кобр. Насмешл. ФА. Тое ж.
сядзець як рак на мелі. Няўхв. Пра чалавека, які трапіў у цяжкую сітуацыю. БПФС, 152.
такая праўда як рак свішча. Ваўк. п., Слуцк. Іран. Пра адсутнасць праўды наогул. Federowski, 247; Рабкевіч, 199.
таўчыся як рак у пролубцы. Астр. Няўхв. Пра бесталкова праведзены час. Даніловіч, 243. ≺ Пролубка - палонка.
учапіцца як рак за корань. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які за нешта моцна трымаецца, не здаецца. Высл., 407.
хадзіць як рак за жабаю. Мсцісл. Жарт. Пагардл. Пра чалавека, які некага адсочвае, цікуе, пераследуе. Юрчанка, 195.
худы як рак. Сміл., Кам. Пра некага вельмі худога. Шатэрнік, 297; Янк., 436; СПЗБ 5, 329.
чырвоны (красны, счырванець) як рак (вароны, печаны). Смал. п., Ваўк. п., Івац., Слон., Лаг. Насмешл. Пра чалавека з пачырванелым (ад сораму, гарачыні) тварам. Добр., Смол., 772; Federowski, 70, 299; Высл., 420; Ройзензон, 79; ТС 4, 282; ЗЗайкі.
вусы як у рака. Пра вострыя, доўгія вусы. Янк., Пар., 28.
пакараць як рака ў воду ўкінуўшы. Ваўк. п. Іран. Пра адсутнасць пакарання, а толькі спрыянне ў нечым некаму. Federowski, 212.
як ракі ўчхнулі. Карэл. Пра некага, хто заціх, затаіўся. ЖН, 64.
прыпячы як раку на вуголлях. Мін. Спачув. Пра адчуванні кагосьці ў вялікай небяспецы. Высл., 371.
смаку як у печаным раку. Астр., Дзярж. Іран. Пра адсутнасць смаку ў нечым. Даніловіч, 259; Varłyha, 122; ФА.
смаку як з раку. Івац., Шарк. Іран. Пра нешта сумнеўна смачнае і ў малой колькасці. КВДУ; ЗЗайкі.
трэба каму што як раку зонцік. Мсцісл. Іран. Пра нешта абсалютна непатрэбнае. Юрчанка, 195.

Паведаміць пра недакладнасьць