рубель
як новы рубель. Слон. Ухв. Пра некага вельмі прыгожага, прыстойна апранутага. Даніловіч, 239.
паглядзець на каго як рублём падарыць (адарыць). Гродз., Воран., Смарг. Пра добразычлівы, прыветны погляд на каго-н. Даніловіч, 244; ФА.
паглядзець як тры рублі даць. Касц. Матэрыялы 1981, 14. Тое ж.
хітры як тры рублі. Чэрв. Насмешл. Пра некага хітрага, пранырлівага. ФА.
набрацца як Марцін за рубля. Гл. Марцін.
погледаты ек рубля просіты. Жытк. Пагардл. Пра ліслівы, прасіцельны погляд каго-н. ТС 4, 80.

Паведаміць пра недакладнасьць