рукаў
даць як з рукава. Ваўк. п. Пра малую колькасць нечага пададзенага, падараванага. Federowski, 296; Янк., Пар., 51.
пісаць як з рукава сыпаць. Паст. Ухв. Пра бойкае, хуткае пісанне. СПЗБ 5, 53.
Жонка не рукаў - не адпораш. Прык. Пра неабходнасць паважлівага стаўлення да жонкі і непажаданасці неабдуманага разыходжання. Federowski, 366.

Паведаміць пра недакладнасьць