гойдацца бы русалка на вярбе. Слуцк. Пра кагосьці, хто не пасядзіць роўна, калышацца, гойдаецца. Сержпутоўскі 1999, 96.
хадзіць як русалка. Ваўк. п. Няўхв. Пра непрычасаную жанчыну. Federowski, 48.
шлакатацца бы русалка. Пра кагосьці, хто забаўляецца казытаннем, дурэе. Шпилевский, 187; Dybowski, 192. ≺ Шлакатаць - казытаць. Традыцыйна русалкам прыпісваецца казытанне сваіх ахвяр, што магло прыводзіць і да смерці.
валасы як у русалкі. Няўхв. Пра незаплеценыя, распушчаныя па плячах валасы. Янк., Пар., 24.
уросіцца по поес бы русаўка. Стол. Пра жанчыну, што намокла ад расы падчас працы ўранку ў полі, агародзе, лесе. ТС 4, 69.
Паведаміць пра недакладнасьць