рыбка
мы з табою як рыбка з вадою. Памянш. Нясв. ФА. Тое, што Мы з табою як рыба з вадою.
Мы з табою як рыбка з вадою; ты ў ваду, а я над табою. Памянш. Прык. Шпилевский, 184; Dybowski, 184. Тое ж.
папасціся як рыбка у сетку. Памянш. Мін. Пра чалавека, які трапіў у цяжкія абставіны. ЛЦ, 62.
як рыбка ў вадзе. Памянш. Касц., Слуцк. Пра чалавека, які добра адчувае сябе ў сваім асяроддзі. Высл., 430; Сержпутоўскі 1999, 55.
весела як рыбцы на кручку. Памянш. Іран. Пра зусім невясёлую сітуацыю, хутчэй трагічную. Янк., 398.

Паведаміць пра недакладнасьць