цубуля як репа. Мсцісл. Ухв. Пра вельмі вялікую ўраджайную цыбулю. Юрчанка 1993, 171.
здаровы бы рэпа. Слуцк. Ухв. Пра моцнага крамянога чалавека. Сержпутоўскі 1998, 289.
зубы як рэпа. Навагр. Ухв. Пра нейчыя белыя зубы. ФА.
як параная рэпа [смачна]. Пра нешта смачнае. Никифоровский, 146.
лаяць як рэпу грызці. Ваўк. п. Пра нейчую зграбную лаянку. Federowski, 169; Санько, 149.
мурзаты хоць рэпу сей. Ваўк. п. Насмешл. Пра некага крэпка мурзатага. Federowski, 190; Pietkiewicz, 371.
улезці як свіння ў рэпу. Гл. свіння.
чытаць як рэпу грызці (сячы). Ваўк., Слон. п., Шальч., Мін., Стаўб., Валож., Івац. Ухв. Пра добрае, беглае чытанне. Federowski, 71; Dybowski, 7; Мін.-Мал., 170, 171; МК, 317, 318; СПЗБ 5, 75; Высл., 430; ЗЗайкі.
як рэпу грызць. Лоеў., Мсцісл. Ухв. Пра добрае выкананне якой-н. справы. НН, 474; Dybowski, 6; Янкова, 315; Юрчанка 1977, 210, 218.
наесціся як свіння рэпы. Гл. свіння.
Паведаміць пра недакладнасьць