сабачка
зажываць як на сабаццы. Памянш. Маст., Гродз. Пра кагосьці, на кім досыць хутка, без ускладненняў зажываюць раны. Даніловіч, 237.
патрэбны як сабаццы палка. Памянш. Бераст. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Даніловіч, 245.
чы прыстало? - як сабаццы ў ганавіцах. Памянш. Насмешл. Пра ўбранне не да фігуры. Калі хто, прымяраючы ўбранне, пытае, ці пасуе. Федароўскі, 424.
як сабаццы легчы. Памянш. Слон. Іран. Пра вельмі малую плошчу. Даніловіч, 245.
прыгаворны як сабачка дворны. Памянш. Зэльв. Іран. Пра каго-н. вельмі гаваркога, балбатлівага. Даніловіч, 245.
кінуць скорку хлеба каму як собачцы. Памянш. Лельч. Пра неадпаведны пачастунак кагосьці. Кучук, Малюк, 124.

Паведаміць пра недакладнасьць