свёкар
загрымець як свёкар [якей]. Мсцісл. Пра чалавека, што накінуўся на каго-н. з лаянкай, крыкам. Юрчанка 1977, 158.
зьбірацца як сьвёкар пялёнкі паласкаць. Ушацк. Здзекл. Пра неахвотнае, павольнае збіранне нешта рабіць. Барадулін, 98.
ладзіцца ўсё роўна як сьвёкыр пялёнкі мыць. Насмешл. Романов 1901, 68. Тое ж.
як свёкар бурклівы пурхаць. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які незадаволена бурчыць. Юрчанка 1969, 52. ≺ Пурхаць - вельмі злосна, адрывіста бурчаць.
хочацца як свёкру пялёнкі мыць. Іран. Насмешл. Пра адсутнасць жадання што-н. рабіць. Янк., 417.

Паведаміць пра недакладнасьць