свята
плесціся як у свята старцы на пабіранне. Касц. Няўхв. Насмешл. Пра павольную хаду, падобную на хаду ўбогіх старцаў. ЛЦ, 26.
прыбрацца як у свята. Мсцісл. Ухв. Пра нейчае добрае ўбранне. Бялькевіч, 84.
Пурым не свята, трасца не хвароба. Прык. Жарт. Пра павярхоўнае, несур'ёзнае стаўленне сялян да чужых святаў і ліхаманкі. Янкоўскі, 117.

Паведаміць пра недакладнасьць