сем
Кароста ні папоўства: сем год адбудзіць, тады ні будзіць. Гл. папоўства.
у пасцелі так як сем свіней апарасілася. Ваўк. п. Няўхв. Пра неахайную, пакамечаную пасцель. Federowski, 224.
уплятаць як за сямёх дурных. Дзярж. Няўхв. Пра нейчы празмерны апетыт. Гілевіч, 166.
як сем баб адхадзіла каго. Навагр. Ухв. Пра раптоўнае і поўнае ўзнаўленне здароўя. Даніловіч, 253.
як сем баб пошэптало. Жытк. Ухв. ТС 4, 211. Тое ж.
як сем немцаў. Зэльв. Няўхв. Пра вельмі тупога, неразумнага, няўцямнага. Даніловіч, 249.

Паведаміць пра недакладнасьць