скрыпка
Абед без мяса - як скрыпка без баса. Мінск. Прык. Пра непаўнавартасны абед без мяса.
дзед ек скрыпка стаў. Жытк. Спачув. Пра старога, што схуднеў, стаў кволы, «скрыпучы». ТС 5, 50.
ісці як скрыпка, скрып-скрып. Шчуч. Няўхв. Пра нездаровага чалавека, што ледзь скрыпіць (жыве). СПЗБ 4, 465. ≺ Скрыпка - перан. хто часта хварэе.
сухая як скрыпка. Лаг., Чэрв. Няўхв. Пра сухую, худую жанчыну. Высл., 391.
трэба як зайцу скрыпка. Мсцісл. Іран. Пра некага, нешта зусім непатрэбных. Юрчанка, 183.
гаварыць як у скрыпку граць. Ухв. Відаць, пра чалавека, які прыгожа гаворыць. Санько, 120.
Гаворыць як у скрыпку іграе, а робіць як у разбіты збан бразгае. Рэч. Прык. Насмешл. Пра чалавека, у якога складна ўсё на словах, а не на справе. Pietkiewicz, 369.
ткаць бу ў скрыпку граць. Стол. Ухв. Пра майстрыху-ткачыху, дасканалую работніцу. ТС 2, 236.

Паведаміць пра недакладнасьць