сноп
дзяцей як снапоў у пасадзе. Жарт. Пра шматлікасць дзяцей. Янк., 406. ≺ Пасад - тут: снапы, пасцеленыя на таку для абмалота.
людзей што снапоў на восеці. Лаг. Пра вялікі збор людзей у цесным памяшканні. ФА.
біць як па снопе бічам. Карэл. Пра чалавека, які моцна кагосьці біў ці яго моцна білі. Высл., 286.
бразнуцца як сноп на ток. Пра чалавека, які зваліўся без сіл і без руху. Янк., Пар., 18.
выкаціцца як сноп. Ваўк. п. Federowski, 343. Тое ж.
кулём легчы абы снэп. Івац. Нар. слов., 77. Тое ж.
кульнуцца як сноп. Янк., 412. Тое ж.
лупіць каго як сноп. Мсцісл. Пра моцна пабітага чалавека. Юрчанка, 174.
пакаціцца (паваліцца) як сноп. Ваўк. п., Глуск., Івац., Слуцк. Pietkiewicz, 361; Янк., Дыял., III, 164; Сержпутоўскі 1999, 82; ЗЗайкі. Тое, што бразнуцца як сноп на ток.
спаць як сноп гнілы. Капыл. Няўхв. Пра чалавека, што моцна спіць не варушачыся. ДА.
упасці як сноп. Слон. Высл., 406. Тое, што бразнуцца як сноп на ток.
як сноп. Мсцісл. Няўхв. Пра тоўстага непаваротлівага чалавека. Юрчанка, 174.

Паведаміць пра недакладнасьць