сто
дурны як сто свінней. Смаляв. Здзекл. Пра зусім неразумнага чалавека. ФА.
спадзявацца на каго як на сто тузоў. Мсцісл. Пра цвёрдыя спадзяванні на каго-н. Юрчанка, 192.
трымацца за каго як за сто тузоў. Мсцісл. Ухв. Пра чалавека, які трымаецца моцна, цвёрда спадзяецца на кагосьці. Юрчанка, 184.
як на сто коней сеў. Ухв. Пра чалавека, якому моцна пашанцавала. Санько, 211.
як сто баб адхадзіла каго. Навагр., Слуцк. 1. Пра стан здароўя, самаадчуванне, калі значна палегчала. 2. Пра адступанне злосці, непрыязнасці. Даніловіч, 253.
як сто дурных. Свісл., Ваўк. Іран.-абразл. Пра зусім неразумнага чалавека. Даніловіч, 253.
як сто пудоў дыму. Смарг. Здзекл. Даніловіч, 253. Тое ж.
як сто пудоў звалілася з каго. Ашм. Ухв. Чалавек пра сябе, адчуўшы вялікую палёгку, вызваліўшыся ад цяжкіх думак, клопатаў. Даніловіч, 253.

Паведаміць пра недакладнасьць