сцежка
Любіліся як пташкі ў стрэсе, разышліся як сцежкі ў лесе. Гл. пташкі.
пільнавацца як сцежкі ў лесе. Пра неабходнасць нечага пільна трымацца, не саступаць убок. Янк., Пар., 127.
разыйсціся як сцежкі ў лесе. Івац. Пра поўнае расстанне каго-н. ЗЗайкі.
Жыццё як у таго вераб'я: скача па сцежцы ды гаўно клюе. Гл. верабей.
сядзець як корч на сцежцы. Гл. корч.

Паведаміць пра недакладнасьць