худы ек трасца. Жытк. Няўхв. Пра некага вельмі, хваравіта худога. ТС 5, 152.
Шчасце як трасца, пераходная свацця. Прык. Пра непастаянства, зменлівасць удачы, шчасця. Нос., 190.
дрыжаць як трасца трасе. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека, які дрыжыць ад страху, холаду, іншых перажыванняў. Сержпутоўскі 1999, 38.
дрыжаць як у трасцы. Ваўк. п. Federowski, 83; Санько, 128. Тое ж.
трэсціся як у трасцы. Янк., 433. Тое ж.
як у трасцы кідае каго. Здзекл. Пра вельмі раззлаванага чалавека. Янк., 447.
Паведаміць пра недакладнасьць