труцень
выцягнуць каго як трутня з караніка. Астр. Насмешл. Здзекл. Пра чалавека, якога выцягнулі аднекуль, не далі застацца ў ленасці. СПЗБ 5, 134.
адзін як труцень. Івац., Стаўб. Няўхв. Пра адзінокага чалавека. МК, 23; ЗЗайкі.
валандацца бы труцень. Слуцк. Асудж. Пра лянівага чалавека, які нічога не робіць. Сержпутоўскі 1999, 73.
жыць як труцень. Асудж. Пра чалавека, які жыве з чужой працы. Янк., Пар., 61.
як труцень у калодзе. Навагр. Асудж. Даніловіч 2008, 138.

Паведаміць пра недакладнасьць