трэска
грошай як трэсак. Ваўк. п. Пра вялікую, незлічоную колькасць грошай. Federowski, 117; Санько, 123.
высахнуць як трэска (у трэску). Ваўк. п., Слуцк. Няўхв. Пра некага схудалага, высахлага. Federowski, 345; Сержпутоўскі 1999, 31.
сухі як трэска. Івац. Янк., 430; ЗЗайкі. Тое ж.
круціцца як трэска ў палонцы. Слон. Зласл. Пра чалавека, які трапіў у палон абставін. Высл., 337.
нарабіць як сабака на трэскі. Гл. сабака.
Зяць на дачцэ што золата ў руцэ, а сын на нявестцы што брыда на трэсцы. Гл. золата.

Паведаміць пра недакладнасьць