туз
жыць як туз (туза). Свісл., Маст. Пра вельмі добрае, у дастатку, раскошы жыццё. Сцяшковіч, 620; Даніловіч, 255.
ляжаць як туз. Лід., Няўхв. Пра чалавека, які ляжыць нерухома. Даніловіч 2010, 91.
наесціся як туз. Ашм., Гродз., Кругл. Насмешл. Пра чалавека, які вельмі добра, многа, сытна пад'еў. Даніловіч, 255; ФА.
нарабіцца як туз званковы. Стаўб. Пра чалавека, які вельмі многа напрацаваўся. Даніловіч, 255.
п'яны як туз. Мін., Мсцісл. Няўхв. Пра моцна п'янага чалавека. ЛЦ, 98; Юрчанка, 199.
спадзявацца як на пяць (сто) тузоў. Мсцісл. Пра чалавека, які моцна спадзяецца на нешта. Юрчанка, 192.
трымацца як за пяць (сто) тузоў. Мсцісл. Пра чалавека, хто надта трымаецца за нешта. Юрчанка, 184.

Паведаміць пра недакладнасьць