тур
дужы як тур. Ухв. Пра моцнага дужага чалавека. Янк., 405.
здаровы як тур. Навагр. Ухв. СПЗБ 5, 147. Тое, што дужы як тур.
сядзець як тур у гарах. Ваўк., Слон. Ухв. Пра нейчае прывольнае жыццё. Federowski, 275.
натура як у таго тура. Ваўк. п. Пра вельмі моцнага, але дзікаватага чалавека. Federowski, 199.

Паведаміць пра недакладнасьць