турак
картавіць як турак. Крыч. Няўхв. Пра нейчую невыразную, картавую гаворку. Бялькевіч, 222.
як турак стаць. Мсцісл. Пра моцна загарэлага чалавека. Юрчанка 1977, 157.
натурка як у турка. Арш. Пра благую натуру чалавека. АВНЛ. ≺ У дадзеным выпадку спрацоўвае ўніверсальная мадэль: усё чужое абавязкова дрэннае.
нос як у турка. Краснап. Кплів. Пра нейчы пляскаты непрывабны нос. Бялькевіч, 228.

Паведаміць пра недакладнасьць