вычагнуць як халера. Смал. п. Няўхв. Пра моцна схуднелага, змагнелага чалавека. Добр., Смол., 107. ≺ Вычагнуць - высахнуць.
стара баба як халера, і то трэбуе кавалера. Слон. Жарт. Пра старую кабету, што нібыта хоча мець каханка. Арх. Гр.
баяцца як халеры. Пра моцны панічны страх. Янк., Пар., 14.
каровы лятаюць як халеры. Лях. Няўхв. Пра кароў, што неспакойна пасуцца. СПЗБ 5, 283.
уцякаць як ад халеры. Пра хуткія, энергічныя ўцёкі ад каго-н. Янк., Пар., 176; Санько, 193.
бы холера волочыся по світэ. Драг. Няўхв. Пра бязмэтавае надакучлівае для іншых бадзянне каго-н. Лучыц-Федарэц, 222.
Паведаміць пра недакладнасьць