халява
горла як халява. Ваўк. п., Слон. Асудж. Пра вялікага аматара выпіць. Federowski, 120; Высл., 307.
дурны як бот без халявы. Гл. бот.
дурны як халява. Сміл. Няўхв. Пра кагосьці неразумнага. Шатэрнік, 283.
Не вялікая слава, што рот - як халява. Капыл. Прык. Асудж. Пра тое, што крыкам славы не заслужыш. Рабкевіч, 133.
рот бу халява, без зубоў. Стол. Насмешл. Пра стары, бяззубы рот. ТС 5, 227.
чорная шыя як халява. Докш. Няўхв. Пра чыюсьці нямытую шыю. Высл., 418.
разявіць рот як халяву. Маст., Стол. Асудж. Абразл. Пра чалавека, што моцна раскрычаўся. СПЗБ 4, 263; ТС 4, 308.

Паведаміць пра недакладнасьць