хамут
Век пражыць - не хамут ісшыць. Ветк. Прык. Пра складанасці ў жыцці. ЗЛапаціна.
дурны як хамут. Навагр., Сак. п. Няўхв. Абразл. Пра неразумнага чалавека. Federowski 86; Dybowski, 8.
лезці як конь у хамут. Гл. конь.
патрэбен як свінні хамут. Гл. свіння.
як хамут на свінні/на карове. Чэрык., Касц., Хоц., Брэсц. Іран. Пра штосьці, што зусім не пасуе, не падыходзіць да чаго-н., каму-н. ЛЦ, 76.
як хамут пашыўшы. Мсцісл. Іран. Пра паводзіны ганарыстага чалавека. Юрчанка, 201.
спаць як пан на хамуце. Гл. пан.
таке цубке ек у хомуце лямец. Стол. Пра нейкі матэрыял (рэч), па цвёрдасці падобны на вайлак. ТС 5, 277. ≺ Цубкі - цвёрды, каляны.

Паведаміць пра недакладнасьць