хлеў
Хата бэз дытыны як хлів бэз скотыны. Кобр. Прык. Пра пустату, нежыццёвасць хаты, у якой не гадуюцца дзеці. ФА.
разявіць горла як хлеў. Слон. Няўхв. Пра крыклівую асобу. Высл., 375.
хата што хлеў. Слон. Пра вялікую і пуставатую хату. Высл., 408.
Чужы рот не хлеў - не зачыніш. Прык. Пра немагчымасць забараніць іншым гаварыць, пляткарыць. Нос., 185.
як воўка да гавец у хлеў упусціць. Гл. воўк.
Дай, Божа, каб пладзіліся як авечкі ў хляве. Гл. авечка.

Паведаміць пра недакладнасьць