цвік, гл. таксама гвозд
цвёрды як дзвік [сераўно]. Шчуч. Ухв. 1. Пра нейкі цвёрды, крэпкі прадмет. 2. Пра прамы, рашучы, цвёрды характар чалавека. Нар. лекс., 46.
востры як цвік. Пра нешта калючае, вострае. Янк., Пар., 27.
здаровы як цвік. Ваўк. п., Лях. Ухв. Пра моцнага, здаровага чалавека. Federowski, 353; ЗВалодзінай.
муляць як цвік у боце. Мін. Няўхв. Пра нешта альбо некага, што моцна перашкаджаюць. ЛЦ, 61.
падскочыць быццам наступіў пятой на цвік. Гл. пята.
сказаць як цвік у сэрца ўбіць. Няўхв. Пра вельмі балючыя, непрыемныя словы. Янк., Пар., 148.
сядзець як цвік. Карэл. Пра чалавека, які моцна трымаецца свайго месца, пасады. СПЗБ 5, 339; Санько, 186.
сядзець як на цвіках. Няўхв. Пра чалавека, які не можа ўседзець на месцы, выкручваецца, непакоіцца. Санько, 70.
сказаць як цвіком прыбіць. Пра нешта рашуча, катэгарычна сказанае, сцверджанае. Янкоўскі, 107.
сядзець цвіком у галаве. Пра моцна запалыя ў галаву думкі, праблемы, клопаты. БПФС, 60.
рады каму як цвіку ў боце пад пяткай. Мін. Іран. Пра адсутнасць радасці, пачуццё непрыязні, раздражнення да каго-н. ЛЦ, 62.

Паведаміць пра недакладнасьць