цецярук
балбатаць як цецярук. Слон., Лід. п., В.Дзв. Няўхв. Пра чалавека, які надта захапляецца сваёй прамовай. Federowski, 21; СПЗБ 5, 355.
выскачыць як цецярук. Пра нейчы нечаканы, рэзкі рух. Federowski, 345.
глухі як цецярук. Чэрв., Слуцк. Пагардл. Пра глухога чалавека. Янк., 402; Сержпутоўскі 1999, 36; ФА.
залапатаць як цецярук. Янк., 408. Тое, што балбатаць як цецярук.
затакавацца як цецярук. Насмешл. Пра таго, хто многа гаворыць, не зважаючы на іншых. Шпилевский, 180; Анимелле, 263; Нос., 47; Federowski, 350.
надуцца (сядзець) як цецярук. Няўхв. Пра чалавека, які трымаецца паасобку. Нос., 84; Расторгуев, 261.
разбалбатацца як стары цецярук. Ушацк. Няўхв. ЛЦ, 65. Тое, што балбатаць як цецярук.
схавацца як цецярук галавой у корч: нічога не відаць, а хвост тырчыць. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які смешна і недарэчна хаваецца ад людзей. ЛЦ, 123.
патрэбен як цецеруку рогі. Касц. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае, недарэчнае. ЛЦ, 118.

Паведаміць пра недакладнасьць