цёлка
раўсці як цёлка. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчы гучны, голасны крык. З нар. сл., 130.
як цёлка ў кохтачцы. Мсцісл. Насмешл. Пра жанчыну, убраную неадпаведна ўзросту, фігуры. Юрчанка, 202.
нада як цёлцы кохтачка. Мсцісл. Іран. Пра нешта непатрэбнае. Юрчанка, 202.
падыходзіць як цёлцы кохтачка. Мсцісл. Іран. Пра адзенне, што некаму зусім не падыходзіць. Юрчанка, 202.

Паведаміць пра недакладнасьць