цукар
завіднаму чужая бяда як цукар. Бераст. Асудж. Пра зайздросных людзей, якія радуюцца чужым непрыемнасцям. Сцяшковіч, 592; Янкоўскі, 190.
насесці як мухі на цукар. Гл. муха.
смачна як цукар з салам. Іран. Пра нешта несумяшчальнае ў страве, адсутнасць смаку ад такога наедку. Ляцкий, 42.
салодкі як цукар. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта вельмі салодкае, смачнае. Federowski, 271.

Паведаміць пра недакладнасьць