цюцька
босы як цюцька. Няўхв. Пра босага чалавека. Янк., Пар., 18.
вылаяны як цюцька. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, якога моцна за нешта вылаялі, паругалі. Шатэрнік, 53.
гнуцца як ангельскі цюцька. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека з прыгнутым станам. Federowski, 8; Санько, 122.
далікатны як панскі (ангельскі) цюцька. Ваўк. п. Кплів. Пра чалавека, што нязвычна далікатны ў манерах. Federowski, 8, 75; Янк., 404.
лыпаць вачамі як цюцька. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які не мае годнасці слухаць папрокі. Шатэрнік, 150.
скорчыцца, зморшчыцца як цюцька кудлаты. Ваўк. Насмешл. Пра чыюсьці манеру трымацца. ФА.
схапіць як цюцька подмазку. Насмешл. Пра чалавека, які цішком нешта ўхапіў, узрадаваўся дармавой спажыве. Янк., Пар., 159.
ускочыць як цюцька ў гразь. Насмешл. Пра нейкі недарэчны ўчынак кагосьці. Сцяшковіч, 621.
хавацца (уцякаць) [ад работы] як цюцька (сабака) ад мух. Ваўк. п., Сак. п., Рэч., Іўеў. Няўхв. Насмешл. Пра чалавека, які ўсяляк пазбягае працы. Анимелле, 264; Нос., 172; Dybowski, 190; Federowski, 255, 51, 317; Pietkiewicz, 360.
як панскі цюцька. Свісл. Пагардл. Пра ліслівага, няшчырага чалавека. Сцяшковіч, 617.
аблаяць як цюцьку. Сміл. Пра ўшчуванне, сварку на некага. Шатэрнік, 4.
прабраць каго як таго цюцьку. Сміл. Шатэрнік, 220. Тое ж.
сорам каму як таму цюцьку. Няўхв. Пра чалавека, які правініўся, зрабіў нешта не так. Санько, 185.

Паведаміць пра недакладнасьць