чарвяк
адзін чалавек бы чарвяк. Слуцк. Спачув. Пра цяжкасць жыцця адзінокага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 136.
Паляк з печкі брак, расцягнуўся як чарвяк. Кір. Фальк. Жарт. З дражнілкі. АВНЛ.
прывіцца як чарвяк у калодзе. Насмешл. Пра чыё-н. ціхае, непрыкметнае існаванне. Янк., 422.
сядзець як чарвяк за гарэю. Дзятл. Насмешл. Пра чалавека, які дзесьці сцішыўся, прытаіўся. Арх. Гр.
выкінуць каго як чарвяка з мяса. Капыл. Насмешл. Пра рашучае выгнанне каго-н. з прыемнага для таго месца, становішча. ЗВалодзінай.
жыць як [тому] чарвяку па вяку. Капыл. Пра жыццё, поўнае нягод і клопатаў. БД, 146.

Паведаміць пра недакладнасьць