часнак
крэпкі як часнак. Глыб. Ухв. Пра нешта моцнае, крэпкае. Высл., 339.
грыбок як часнок. Дзярж. Ухв. Пра моцны здаровы грыб. Высл., 308.
як часнок белыя [баравікі]. Лаг. Ухв. Пра моцныя прыгожыя баравікі. Мін.-Мал., 1977, 20.
зубы як часнык (часнок). Ваўк. п., Віл., Карэл., Мін., Чэрык., Хоц., Касц. Ухв. Пра здаровыя белыя зубы. Federowski, 361; Юрчанка 1969, 93; Высл., 331; Янкова, 103; ЛЦ, 70; СПЗБ 2, 328.
узбрызнуць як чэснок. Лоеў. Ухв. Пра дружны, спорны ўзыход бульбы. Янкова, 369.

Паведаміць пра недакладнасьць