бегчы куды як шавец да карчмы. Насмешл. Пра чыюсьці паспешлівую хаду куды-н. Янкоўскі, 242.
выкручвацца як шавец на кірмашу. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які хітруе, падманвае. Federowski, 60, 343.
круціць як шавец скурай. Брасл. Няўхв. Пра некага, які кіруе іншымі, уплывае на іх. Рабкевіч, 98.
напіцца як шавец. Ваўк. п., Расн. Няўхв. Пра чалавека, які залішне, празмерна напіўся спіртнога. Federowski, 321; Бялькевіч, 277, НН 1911, 190.
напіцца як шавец на Божа цяла. Воран. Даніловіч, 265. Тое ж.
піць гарэлку як шавец. Гродз. Няўхв. Пра схільнага да выпіўкі чалавека. Цыхун, 190.
спяшацца як шавец на кірмаш за ботамі. Ваўк. п. Здзекл. Пра неапраўданую спешку куды-н. Federowski, 388.
Паведаміць пра недакладнасьць