шалёны
баяцца як шалёнага сабакі. Гл. сабака.
баяцца як [шалёны] сабака вады. Гл. сабака.
бегаць (лятаць) як шалёны. Ваўк. п., Сміл., Мсцісл., Астр., Лаг., Івац. Няўхв. Пра чалавека, які бегае, не зважаючы на дарогу. Federowski, 160; Шатэрнік, 19; Бялькевіч, 56; СПЗБ 3, 143; Varłyha, 48; ЗЗайкі.
гайсаць як шалёны. Сміл. Няўхв. Шатэрнік, 62. Тое ж.
Галодны як шалёны: то кладзе паклоны, то праклёны. Слуцк. Прык. Пра галоднага чалавека, які то моліцца, то праклінае. Сержпутоўскі 1999, 37.
круціцца як шалёны сабака. Гл. сабака.
драць горла як шалёны. Асудж. Пра чалавека, які надта гучна, голасна крычыць. ФСБМ 1, 94.
палянтаваць як шалёны. Сміл. Асудж. Пра чалавека, які злосна крычыць, лаецца ды чапляецца да іншых. Шатэрнік, 198. ≺ Палянтаваць - гарлапаніць і моцна лаяцца.

Паведаміць пра недакладнасьць