шкло, гл. таксама сцякло
гладкыя як сьцякло. Мсцісл. Пра нешта гладкае празрыстае. Юрчанка 1993, 118.
выдурвацца як муха на шкле. Гл. муха.
блішчаць як шкло. Слуцк. Пра нешта блішчастае. Сержпутоўскі 1999, 177.
дарога як шкло. Івац. Пра роўную, гладкую, але коўзкую зімовую дарогу. ЗЗайкі.
лёд як шкло. Івац. Пра гладкі празрысты лёд. Янк., Пар., 96; ЗЗайкі.
падскочыць быццам наступіў босай нагой на бітае шкло. Гл. нага.
чысты як шкло. Івац., Карэл. Ухв. Пра нешта вельмі чыстае. Высл., 420; Янк., Пар., 194; ЗЗайкі.
асцярожна як са шклом. Слон. Пра неабходнасць асцярожнага абыходжання. Высл., 282.

Паведаміць пра недакладнасьць