астацца як шпак. Круп., Шкл. Так пра сябе сказаў прымак, які застаўся жыць у хаце сваёй жонкі (у гатовай «шпакоўні»). Высл., 282.
выбицца як шпак. Смал. Пра чалавека, які вырваўся з няволі, нейкага акружэння ці непажаданай кампаніі. Добровольский ІІІ, 124.
разявіць рот як шпак. Глуск. Насмешл. Пра чалавека, часцей дзіця, што, заслухаўшыся, адкрыў рот. Высл., 376.
чарада як шпакоў на сяўбе. Пра сабраных людзей, якія ішлі чарадой, адзін за адным. Янк., Пар., 191.
Паведаміць пра недакладнасьць