штаны
дзёргацца нібы ў іх блохі ў штанах. Гл. блыха.
скакаць як блыха ў штанах. Гл. блыха.
З жонкай пражыць - не штаны сшыць. Светл. Прык. Пра цяжкасці, што сустракаюцца ў сямейным жыцці. ПП 2, 67.
прапасці як штаны з плоту. Капыл. Насмешл. Пра непрыкметнае знікненне кагосьці. ФА.
разумны як Бэркавы штаны. Рэч. Здзекл. Пра некага неразумнага. Pietkiewicz, 390.
разумны як рабінавы штаны. Капыл. Здзекл. Высл., 376. Тое ж.
трэба як сабаку штаны. Гл. сабака.
чэсны як Бэркавы штаны на леву сторану. Карэл. Іран. Здзекл. Пра вельмі сумніўную сумленнасць, чэснасць некага. Высл., 421.
як на сабаку штаны. Гл. сабака.

Паведаміць пра недакладнасьць