шчур
вымакнуць як шчур. Пін. Насмешл. Пра чалавека, які недзе моцна вымак або спацеў. Нар. лекс., 119.
мокры шо шчур. Жытк. Насмешл. Пра чалавека, які недзе моцна вымак або спацеў. ТС 5, 344.
сухі ек шчур. Стол. Пра нейкую худую жывёліну. ТС 5, 344. ≺ Шчур - пацук.
сядзець як шчур. Смал. п. Няўхв. Пра чалавека, які трымаецца скрытна адасоблена. Добр., Смол., 1012.
шкодны як шчур. Ваўк. п. Асудж. Пра чалавека, які жыць не можа, каб не шкодзіць. Federowski, 299.

Паведаміць пра недакладнасьць