круціцца як шчэпка ў пролупца. Астр. Зласл. Пра чалавека, які дзейнічае, мітусіцца ў вельмі неспрыяльных умовах. СПЗБ 4, 111.
стаць як шчэпка. Мсцісл. Няўхв. Пра моцна схуднелага чалавека. Юрчанка, 98.
сухі як шчэпка. Хойн. Няўхв. Мат. Гом., VIII, 179. Тое ж.
як (што) шчэпка высахнуць. Стаўб., Сен. Няўхв. МК, 320. Тое ж.
шанаваць як бруд на шчэпках. Гл. бруд.
глядзець як дурак на шчэпкі. Гл. дурак.
Паведаміць пра недакладнасьць