ягада
многа як ягад. Мсцісл. Пра шматдзетную сям'ю. Юрчанка, 204.
Гудзім папа, а поп як ягада. Прык. Пра тое, што абмаўленне не ўплывае на таго, пра каго кажуць. Federowski, 240.
напіцца чырвоніцы як ягада. Сак. п. Насмешл. Пра ап'янелага чалавека, што пачырванеў ад гарэлкі. Federowski, 230.
хавацца як ягада пад лісток. Мсцісл. Ухв. Пра некага, хто трымаецца скрытна. Юрчанка, 204.
чырвона як ягада. Ваўк. п. Ухв. Відаць, пра маладзіцу, дзяўчыну. Federowski, 70.
жукоў як на рабіне ягод. Гл. рабіна.

Паведаміць пра недакладнасьць