яшчарка
глядзець як яшчарка [тая]. Няўхв. Пра жанчыну, што мае пільны, асцярожны погляд. Носович, 728.
як яшчарка. Мсцісл. Ухв. Пра спрытнага, лоўкага, хуткага чалавека. Юрчанка, 204.
грызецца ек яшчэрка. Жытк. Няўхв. Пра дзёрзкага, злога на язык падлетка. ТС 1, 58.
сыкацца ек яшчэрка. Жытк. Няўхв. Пра адказы, паводзіны капрызнай непрыветнай жанчыны. ТС 5, 127.

Паведаміць пра недакладнасьць