Створана на падставе:
Географічныя й космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел. Менск: Інбелкульт, 1923.
Прадмова
Гэты выпуск «Беларускае навуковае тэрмінолёгіі» зьмяшчае ў сабе географічныя і космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел. Апрацаваньне беларускіх географічных тэрмінаў належыць М. В. Азбукіну, а апрацаваньне беларускіх космографічных тэрмінаў і назоваў нябесных цел (космографічнае тэрмінолёгіі і номэнклятуры) − Л. Л. Більдзюкевічу. Увесь гэты матар‘ял разглядаўся на пасяджэньнях Прыродазнаўчага Аддзелу Інстытуту Беларускае Культуры і на пленарных яго сходах.