Слоўнік лясных тэрмінаў (БНТ)

(1657 артыкулаў)

Слоўнік лясных тэрмінаў (БНТ)

Створана на падставе:

Музычныя тэрміны. Менск: Інбелкульт, 1926.

Прадмова

Пры складаньні слоўніку лясных тэрмінаў мелі на ўвазе дапамагчы лясным спэцыялістым пры пераходзе іх на беларускую мову, з прычыны чаго ў слоўніку сабраны тэрміны, якія ўжываюцца як у васобных галінах лясное навукі, так і ў канцэлярыі лясьніцтва.

Слоўнік складаецца з дзьвюх частак: першая – гэта расійска-беларускі слоўнік; другая − альфабэтны сьпіс беларускіх тэрмінаў.

Слоўнік складзены Тэрмінолёгічнай Камісіяй Лясное Падсэкцыі Інстытуту Беларускае Культуры, у якой працавалі члены Падсэкцыі Язэп Троська, Якуб Шамоль, Амбр. Хацяновіч, Ч. Бялюнас і П. Санько. Большасць тэрмінаў узята з проекту лясной тэрмінолёгіі, які быў зложаны Яз. Троськам, прыняты Камісіяй за аснову. Канчальная рэдакцыя слоўніку зацьверджана Правапісна-Тэрмінолёгічнай Камісіяй Інстытуту Беларускае Культуры.

З прычыны таго, што пры ўкладаньні гэтага слоўніку нельга было шырака выкарыстаць народныя назовы, слоўнік выдаецца ў дыскусійным парадку.

Апроч таго, Лясная Падсэкцыя, а таксама Навуковае Таварыства ў Горках па вывучэньні Беларусі, якое працуе на правох сэкцыі Інстытуту Беларускае Культуры, распачалі працу зьбіраньня матар’ялу для поўнай навуковай беларускай лясной тэрмінолёгіі, кіруючыся складзенай для гэтых мэтаў інструкцыяй.

Падсэкцыя лічыць вельмі патрэбнай далейшую праверку зьмешчаных у слоўніку тэрмінаў, на падставе матар'ялу і народнае мовы і прасіць лясных спэцыялістых сваім удзелам дапамагчы ў зьбіраньні патрэбнага матар’ялу.

Менск, май 1926.

Паведаміць пра недакладнасьць