Тэрмінолёгія права (БНТ)

(3221 артыкулаў)

Тэрмінолёгія права (БНТ)

Створана на падставе:

Тэрмінолёгія права. Менск: Інбелкульт, 1926.

Прадмова

Апрацаваньне тэрмінолёгіі права Навукова-Тэрмінолёгічная Камісія даручыла ў верасьні 1921 году Члену Камісіі Міколу Гуткоўскаму; апрацаваны ім проект тэрмінолёгіі быў першы раз разгледжаны і прыняты ў Тэрмінолёгічнай Камісіі Гуманітарнае Сэкцыі Інстытуту Беларускае Культуры у ліпні 1924 году ў складзе членаў ІБК: Івана Луцэвіча (Янкі Купалы), Канстантына Міцкевіча (Якуба Коласа), Язэпа Лёсіка, Сьцяпана Некрашэвіча, Уладыслава Чаржынскага і Міколы Гуткоўскага.

Пасьля рэорганізацыі Інстытуту тэрмінолёгія права была другі раз перагледжана ў Камісіі дзеля вывучэньня савецкага будаўніцтва, у чэрвені-ліпні 1925 году. У часе перагляду былі зроблены некаторыя папраўкі, у васнову якіх паклалі досьлед удзельнікаў камісіі, практычных працаўнікоў у галіне савецкага будаўніцтва, які яны сабралі за часы сваёй працы ў дзяржаўных установах Беларусі. Разам з гэтым Камісія імкнулася, каб тэрмінолёгія адпавядала жывой мове народа і была зразумелай усім кутком Беларусі.

Пасьля рэдакцыйнага перагляду тэрмінолёгіі ў Правапісна-Тэрмінолёгічнай Камісіі Інстытуту Беларускае Культуры тэрмінолёгія яшчэ раз была перагледжана Праўнаю Сэкцыяй ІБК, дапоўнена новымі тэрмінамі, і гэтыя дапаўненьні, а таксама спрэчныя пытаньні, былі канчальна ўзгоднены з памянёнай Правапісна-Тэрмінолёгічнай Камісіяй.

Менск. Май, 1926 г.

Паведаміць пра недакладнасьць