Створана на падставе:
Тэрмінолёгія грамадазнаўства. Менск: Інбелкульт, 1926.
Прадмова
Гэты выпуск «Беларускае Навуковае Тэрмінолёгіі» прызначаны абслугоўваць грамадазнаўчыя дысцыпліны ў беларускай сярэдняй, а часткай – і вышэйшай школе.
Зьмешчаныя тут тэрміны апрацоўваліся на працягу 1922−1923 акадэмічнага году ў Гуманітарнай Сэкцыі Інстытуту Беларускае Культуры, а пасьля, у канцы 1925 году, іх прагледзела і зацьвердзіла Правапісна-Тэрмінолёгічная Камісія.
Бліжэйшы ўдзел у апрацаваньні гэтага выпуску тэрмінолёгіі прымалі: член-супрацоўнік Інстытуту Беларускае Культуры Ўладыслаў Чаржынскі (укладчык проекту), правадзейны член Канстантын Міцкевіч (Якуб Колас) і член-супрацоўнік Мікола Байкоў.